Лідар Палестыны Махмуд Аббас – агент КГБ



Тэлебачанне Ізрайлю заявіла, што цяперашні лідар Палестыны Махмуд Аббас – былы супрацоўнік савецкіх спецслужбаў. Доказ – дакумент з архіву Васіля Мітрохіна, былога супрацоўніка КГБ, які эміграваў з Савецкага саюзу ў пачатку 1990-ых.

Пікантна, што гэтая інфармацыя з’явілася якраз напярэдадні ізраільска-палестынскіх перамоваў, якія імкнецца арганізаваць Расея.

У дакуменце згадваецца Махмуд Аббас, які нарадзіўся ў Палестыне ў 1935 годзе ( і імя і дата нараджэння супадаюць). Там гаворыцца, што ён прадстаўнік Арганізацыі вызвалення Палестыны ў Дамаску. далей указана, што ён агент КГБ пад кодавым прозвішчам Кротаў.

Дакумент – гэта пералік савецкіх агентаў за 1983 год. Дэталі пра тагачасную працу Аббаса не прыводзяцца.

Беларускае Радыё Рацыя