Лідзія Ярмошына: Папраўкі няхай уносяць, але ЦВК будзе прымаць рашэнне



Папраўкі ў выбарчае заканадаўства павінны задавальняць усіх суб’ектаў заканадаўчай ініцыятывы, а не адну палітычную партыю, якая праз свайго дэпутата вырашыла ўнесці адпаведны законапраект у парламент. Такую заяву зрабіла  старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

vk_i_dap_102

Нагадаем, Аб’яднаная грамадзянская партыя пры дапамозе партыйнага дэпутата Ганны Канапацкай мае намер унесці ў Палату прадстаўнікоў распрацаваны сумесна з іншымі дэмакратычнымі сіламі праект паправак у Выбарчае заканадаўства. Ярмошына адзначыла, што Цэнтрвыбаркам будзе з’яўляцца галоўным экспертам пры распрацоўцы паправак у выбарчае заканадаўства, якія плануецца зрабіць пасля вывучэння выніковай справаздачы БДІПЧ АБСЕ па выніках парламенцкіх выбараў гэтага года.

Фота licviny.info