Лідзія Ярмошына ў Вене будзе абмярковаць стандарты дэмакратычных выбараў



Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына прыбыла ў Вену для ўдзелу ў канферэнцыі АБСЕ, прысвечанай ацэнцы міжнародных стандартаў і абавязацельстваў для правядзення свабодных, справядлівых і дэмакратычных выбараў. Як паведаміў праваабаронца Уладзімір Лабковіч, на яе запрошаны чальцы цэнтральных выбарчых камісій, парламентарыі, эксперты ў галіне выбарчага права і нацыянальныя назіральнікі з краін-удзельніц Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Па словах намесніка старшыні руху “За свабоду” Юрыя Губарэвіча, існуюць пэўныя працэдуры, паводле якіх неўяздныя ў ЕС могуць абыходзіць так званыя “чорныя спісы”.

Відавочна, тут працуюць палажэнні, якія здымаюць абмежаванні на ўезд у Еўразвяз. Але яны датычаць службовых паездак па запрашэнні міжнародных арганізацый, штаб-кватэры якіх размяшчаюцца ў краінах еўрапейскага звязу. І раней былі такія выпадкі, калі людзі з абмежаваннем уезду траплялі ў еўрапейскія краіны. Таксама былі падобныя паездкі, напрыклад, і ў ЗША на паседжанне Генеральнакй Асамблеі ААН, куды можа трапіць нават і Лукашэнка, нягледзячы на тое, што ён неўяздны не толькі ў Еўразвяз, але і ў ЗША.

 

 Па словах Юрыя Губарэвіча, паездка Лідзіі Ярмошынай адбываецца на фоне пацяплення адносінаў Еўразвязу з афіцыйным Менскам. Еўропа звязвае пэўныя чаканні ад будучых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя