Вынікі апублікавання выбараў па ўчастках не прадугледжаны



Кандыдат у дэпутаты па Слонімскай выбарчай акрузе № 58 Алесь Масюк звяртаўся ў Цэнтральную выбарчую камісію з просьбай “прыняць меры, каб яму выдалі копію падрабязных вынікаў выбараў па 65 участкам Слонімскай выбарчай акругі № 58, а таксама, каб гэтыя вынікі былі апублікавалі ў мясцовых СМІ і на сайце Слонімскага райвыканкама”. 23 верасня Алесь Масюк атрымаў адказ ад старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай.

ermoshina-dosrochnoe-532

У адказе спадарыня Ярмошына паведаміла:” Паважаны Алесь Канстанцінавіч!

У Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў разгледжаны Ваш зварот аб тым, каб даць Вам магчымасць азнаёміцца з вынікамі галасання па ўсіх 65 участках для галасавання Слонімскай выбарчай акругі № 58 і каб гэтыя вынікі былі апублікаваныя ў СМІ і размешчаныя на сайце Слонімскага райвыканкама. Па пастаўленых пытаннях паведамляем наступнае.

Вызначаны Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь парадак азнаямлення з вынікамі галасавання па ўчастках для галасавання прадугледжвае, што на кожным участку вывешваецца пратакол, дзе з ім могуць знаёміцца і рабіць копіі давераныя асобы кандыдатаў і іншыя наглядальнікі.

Апублікаванне ў СМІ вынікаў галасавання па ўсіх участках у межах выбарчай акругі і размяшчэнне іх на сайтах мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў выбарчым заканадаўствам не прадугледжана. У сувязі з гэтым Вашы патрабаванні абавязаць мясцовыя ўлады азнаёміць Вас з вынікамі галасавання па ўсіх 65 участках і абнародаваць гэтыя вынікі ў СМІ і ў сетцы Інтэрнэт не заснаваныя на законе.

Старшыня камісіі Л.М. Ярмошына”.

Беларускае Радыё Рацыя