Літва перадала Украіне 150 тон патронаў



Літва перадала Украіне 150 тон боезапасаў, бальшыня з якіх – патроны калібра 5,45 для аўтамата Калашнікава. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.

0_1096c9_a78c3b42_XXL

Гэта першая партыя легальнага ўзбраення, якую Літва перадала Украіне з 2014 году. Міністр абароны Літвы Ёзас Олекас адзначыў, што прадастаўленне такой дапамогі – сігнал Украіне пра тое, што яна не адна. Ён падкрэсліў, што Літва заўсёды падтрымлівала Ўкраіну ў змаганні за тэрытарыяльную цэласць, і прадоўжыць дапамагаць ёй наколькі зможа.

3 верасня ў Міністэрстве абароны Літвы заявілі пра тое, што Ўкраіна атрымала невыкарыстаныя боезапасы, якія былі на ўзбраенні Літвы да пераходу на стандарты НАТО. Перавозку боезапасаў арганізавала мінабароны Літвы, а за транспартныя выдаткі заплаціў украінскі бок.

Беларускае Радыё Рацыя