Лукашэнка афіцыйна ідзе на пяты тэрмін



Сёння дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў у падтрымку патэнцыйнага кандыдата на прэзідэнта паступілі ў Цэнтральную выбарчую камісію ад імя дзейнага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.

photo_137293

Такім чынам, кіраўнік дзяржавы збіраецца балатавацца на найвышэйшую пасаду ў краіне ўжо пяты раз запар.

Кіраўніком ініцыятыўнай групы Лукашэнкі стаў старшыня афіцыйных прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда.

Дакументы, які прыйшлі ад Лукашэнкі, ЦВК павінна разгледзець цягам пяці дзён, уключаючы дзень падачы.

svaboda.org