Лукашэнка ляціць у Катар і ААЭ



Аляксандр Лукашэнка 29 кастрычніка накіруецца ў Блізкаўсходні рэгіён, паведамляе яго прэс-служба.

Падчас афіцыйнага візіту ў Катар Аляксандр Лукашэнка правядзе перамовы з эмірам краіны шэйхам Тамімам бен Хамадам аль-Тані. Па выніках сустрэчы чакаецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў.

Са сталіцы Катара кіраўнік краіны накіруецца з рабочым візітам у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Плануецца, што кіраўнік дзяржавы сустрэнецца са спадчынным прынцам Абу-Дабі, намеснікам Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам. Таксама запланаваны перамовы Аляксандра Лукашэнкі з віцэ-прэзідэнтам, прэм’ер-міністрам і міністрам абароны ААЭ, правіцелем эмірата Дубай шэйхам Мухамедам бен Рашыдам аль-Мактумам.

На сустрэчах будуць абмяркоўвацца перспектыўныя кірункі развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, рэалізацыя сумесных проектаў.