Лукашэнка назваў Пуціна родным братам



Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна „родным братам” і заявіў, што ў хуткім часе правядзе перамовы з Масквой „без пасярэднікаў”, паведамляе агенцтва Sputnik Беларусь.

„Ненавіджу пасярэднікаў. Таму што яны вакол Беларусі, колькі я прэзідэнтам, столькі і ходзяць – то міратворцы, то пасярэднікі, то з Еўрасаюзам, то яшчэ з кімсьці”, – сказаў Лукашэнка на сустрэчы з паслом Арменіі Арменам Хачатаранам.

Кіраўнік Беларусі таксама падкрэсліў, што няма ніякай патрэбы звяртацца да нечыіх паслуг ў расейска-беларускіх адносінах.

„Мы родныя браты, нам дзяліць няма чаго. Я яму неяк публічна сказаў – магчыма, яшчэ будзе час, калі прыйдзецца спінай да спіны стаць і адстрэльвацца, ну, як вайсковыя людзі кажуць”, – адзначыў беларускі кіраўнік.

Нафтагазавая спрэчка паміж Менскам і Масквой працягваецца ўжо больш за год. На фоне газавага доўгу Беларусі РФ абмежавала пастаўкі нафты ў рэспубліку. Акрамя таго, МУС Беларусі праводзіць дадатковую сьледчую праверку ў дачыненні да чыноўнікаў Рассельгаснагляду, якіх падазраюць у наўмысным пашкоджаньні іміджу беларускіх прадпрыемстваў і нанясенні ім шкоды.

Фота РИА Новости