Лукашэнка памілаваў бізнесмэна Паўлоўскага



Уладальнік групы кампаній «Біякам» Андрэй Паўлоўскі памілаваны кіраўніком дзяржавы, заявіў старшыня КДБ Валерый Вакульчык журналістам у аўторак, 15 сакавіка, news.tut.by.

prokopovich_pavlovskiy_biokom3

Паводле яго слоў, бізнесмен кампенсаваў прычынены ўрон у памеры 20 млн долараў і быў вызвалены ад крымінальнай адказнасці. «Акт памілавання ўступіў у законную сілу», – сказаў Вакульчык. Бізнесмэна і сенатара Андрэя Паўлоўскага, заснавальніка гарадзенскай кампаніі «Біякам», затрымалі ў канцы кастрычніка 2015 года. У лістападзе паведамлялася, што ён знаходзіцца пад хатнім арыштам. Бізнесмэна вінавацілі ў нявыплаце падаткаў на 144 рублёў пры пастаўках харчовых дабавак, ветэрынарных прэпаратаў, а таксама матэрыялаў і тэхналагічнага абсталявання для аграпрамысловага комплексу.

У КДБ адзначылі, што злачынная схема рэалізоўвалася па ініцыятыве кіраўніцтва групы кампаній «Біякам» з задзейнічаннем шэрагу падкантрольных замежных камерцыйных структур з васьмі краін. «Пасля прыбыцця прадукцыі ў пункты мытнага афармлення Беларусі прадстаўнікі злачыннай групы ажыццяўлялі замену міжнародных таварасуправаджальных дакументаў на фіктыўныя. Аўтарамі паведамленняў замест фірмаў-вытворцаў ўказваліся падкантрольныя афшорныя кампаніі, а кошт тавару павялічваўся ў тры разы. На ўнутраным рынку ўказаныя тавары прадаваліся прадпрыемствам аграпрамысловага комплексу з мінімальнай гандлёвай надбаўкай, што дазваляла зламыснікам заяўляць пра мінімальныя даходы і тым самым выплачваць сумы падаткаў толькі з нязначнай часткі рэальных прыбытку. Асноўная яе частка вярталася ў замежнай валюце за мяжу ілжэпастаўшчыкам», – тлумачылі ў ведамстве.

Па словах крыніцы TUT.BY, якая пажадала застацца ананімнай, Паўлоўскага «выпусцілі, каб ён кіраваў прадпрыемствам, запусціў завод і шукаў грошы для пакрыцця шкоды дзяржаве ў поўным памеры». Раней кампанія «Біякам» распаўсюдзіла паведамленне аб тым, што затрыманне Паўлоўскага можа негатыўна адбіцца на працы 700 прадпрыемстваў Беларусі. Там таксама нагадалі, што бізнесмэнам былі ініцыяваныя і сёння рэалізуюцца «тры маштабных інвестыцыйных праекта». Праекты па будаўніцтве завода па перапрацоўцы сыроваткі і выпуску сыроватачна-тлушчавага канцэнтрату, а таксама завода па выпуску дзіцячага харчавання знаходзяцца ў высокай ступені завершанасці, сказана ў паведамленні.

Фота TUT.BY