Лукашэнка павіншаваў беларусаў з „дарагім сэрцу святам”



„Для многіх з нас 7 лістапада — дарагое сэрцу свята, сімвал працоўнага гераізму першых пяцігодак, воінскага подзвігу ў гады Вялікай Айчыннай вайны, яркіх дасягненняў ва ўсіх сферах жыцця грамадства пасляваенных гадоў. Звяртаючыся да мінулага, мы атрымліваем з яго бясцэнныя ўрокі. Маральныя ідэалы, якія дапамагалі нашым папярэднікам пераадольваць любыя цяжкасці і перамагаць у самых складаных абставінах, не страчваюць сваёй актуальнасці і сёння. Паколькі перад нашай краінай стаяць маштабныя задачы: значна павысіць якасць жыцця, стварыць эканоміку ведаў і новых тэхналогій, забяспечыць канкурэнтаздольнасць Беларусі ў свеце”, — гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка нагадаў, што ў нашай краіне будуецца „сацыяльна арыентаваная дзяржава”, у аснове якой — павага да людзей працы, ідэалы роўнасці і сацыяльнай справядлівасці, імкненне да ўзаемаразумення і яднання ў імя дабрабыту Беларусі.