Лукашэнка павіншаваў Пуціна з днём нараджэння



Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Расейскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння, паведамляюць афіцыйныя крыніцы са спасылкай на прэс-службу кіраўніка беларускай дзяржавы.

„Рэспубліка Беларусь зацікаўленая ў плённым узаемадзеянні з Расейскай Федэрацыяй ва ўсіх сферах, паглыбленні раўнапраўнага і эфектыўнага супрацоўніцтва ў інтэграцыйных фарматах”, — гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка выказаў упэўненасць, што ў межах сумленнага і адкрытага дыялогу бакі здолеюць вырашыць усе актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, знайсці агульныя адказы на выклікі і пагрозы сучаснага свету.

Пуцін нарадзіўся 7 кастрычніка 1952 года, сёння яму спаўняецца 64 гады. Ён у 18-ты раз адзначыць дзень нараджэння на вышэйшых пасадах у Расейскай Федэрацыі.

belapan.by