Лукашэнка пра рэформы: Я лічу – не трэба



Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў, звяртаючыся да дэпутатаў старога і новага складу абедзвюх палат парламента.

Аляксандр Лукашэнка

Лукашэнка адзначыў, што частка народа бачыць выхад з крызісу ў рэформах.

– Я гатовы да любых рэформаў. Прэзідэнт гатовы да самых жорсткіх рэформаў, больш жорсткіх, чым МВФ сёння патрабуе. Пытанне ў іншым – ці гатовыя вы да іх? Я звяртаюся да вас, прадстаўнікоў народа. Спытайце ў кожнага, ці гатовы ён да рэформаў.

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што глядзеў дэбаты па тэлебачанні з удзелам «так званай апазыцыі».

– Яны паўтараюць: рэформы, рэформы, рэформы. Я гляджу – ну, журналісты, спытаеце, што яны разумеюць пад рэформамі… Вы б паглядзелі: узахлёб плаваюць і ўсё па-рознаму адказваюць. Гэта сведчыць аб тым, што нахапаліся дзесьці і нясуць у народ.

Лукашэнка перакананы, што апазіцыя хоча зламаць існуючы грамадска-палітычны лад краіны.

– Яны хочуць правесці рэформы па сваіх шаблонах, гэта значыць па-бандыцку. Гэта значыць прыватызацыя і дзяльба дзяржуласнасці для сваіх сваякоў, паплечнікаў. Платную адукацыю і ахову здароўя, што па кішэні толькі багачоў.

Лукашэнка лічыць, што калі падняць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі, то гэта прывядзе да вялікай колькасці неплацяжоў.

– Што мы атрымаем у выніку? Мы палегчым чыёсьці жыццё ў краіне? Дык навошта ламаць сёння існы стан рэчаў, калі рэформы нічога не даюць, лепш не становіцца? Я лічу – не трэба, калі трэба – новы парламент выкажацца.

tut.by