Лукашэнка сустрэўся з Лаўровым



Аляксандр Лукашэнка і міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў сёння на сустрэчы ў Менску абмеркавалі беларуска-расійскія адносіны, інтэграцыйныя пытанні і міжнародную абстаноўку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.000019_923667_bigЛукашэнка прапанаваў Лаўрову абмеркаваць будучае беларуска-расейскіх адносін, інтэграцыю ў фармаце Еўразійскага эканамічнага саюза з улікам маючай адбыцца 31 траўня сустрэчы на самым высокім узроўні. „Хацелася б пачуць вашы ацэнкі і па некаторых міжнародных праблемах, асабліва па Украіне, Сірыі. Каб вы, можа, нават увялі мяне ў курс справы па некаторых падзеях апошняга часу, каб мы ведалі, як каардынаваць і карэкціраваць сваю пазіцыю па тых ці іншых пытаннях”, – заявіў кіраўнік дзяржавы.

У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка адзначыў гатоўнасць таксама адказаць на ўсе пытанні. „У нас заўсёды з вамі абсалютна даверны і дружалюбны фармат размовы. У гэтым фармаце я гатовы абмеркаваць з вамі любыя пытанні”, – сказаў ён.

„Мы сапраўды поўнасцю падзяляем канцэпцыю нашых адносін, якую вы цяпер выклалі. Пытанні ўзнікаюць паміж любымі дзяржавамі, саюзнікамі. Але адрозненне нашых адносін у тым, што гэтыя пытанні мы сумленна ставім перад нашымі таварышамі, партнёрамі. І заўсёды разумеем адзін аднаго, хоць часам рашэнні шукаюцца не за адзін дзень”, – падкрэсліў расейскі міністр.

Паводле слоў Сяргея Лаўрова, міжнародная абстаноўка патрабуе цеснай каардынацыі, у тым ліку па пытаннях еўрапейскай бяспекі, сітуацыі ва Украіне, Сірыі і ў цэлым палажэння на Блізкім Усходзе. „І наша ўзаемадзеянне ў ААН, АБСЕ, іншых міжнародных фарматах, Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, дзе Беларусь цяпер наглядальнік”, – сказаў міністр. Ён дадаў, што яшчэ адна з тэм, якая закраналася ў час перагавораў, – гэта неабходнасць не дапусціць гераізацыі нацызму, перапісвання гісторыі, захаваць памяць аб Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнах.

Фота БелТА