Лукашэнка таксама павіншаваў Святлану Алексіевіч



Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў пісьменніцу Святлану Алексіевіч з прысуджэннем Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 2015. Як піша БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу прэзідэнта, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што творчасць Святланы Алексіевіч «не пакінула абыякавым не толькі беларусаў, але і чытачоў у многіх краінах свету». Ён запэўнівае, што «шчыра рады» за гэты поспех. «Вельмі спадзяюся, што ваша ўзнагарода паслужыць нашай дзяржаве і беларускаму народу», – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама пажадаў Святлане Алексіевіч здароўя, шчасця і новых творчых дасягненняў на карысць роднай Беларусі.

Так віншуюць першага беларускага Нобелеўскага лаўрэата, а вось як віншаваў Лукашэнка чарговага Алімпійскага чэмпіёна – Дар’ю Домрачаву: Дарагая Даша! Гэта грандыёзны поспех! Ты проста малайчына! Уся Беларусь ў захапленні ад тваёй новай перамогі. Мы шчыра верылі ў цябе, і ты даказала, што лепшая ў свеце. Дзякуй за падораную радасць. Шчасця, здароўя і ўдачы!

Фота 015.by