Лукашэнка ўпэўнены ў перспектыўнасці беларуска-польскіх стасункаў



Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуду з 25-годдзем усталявання дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.

„Упэўнены ў перспектыўнасці развіцця беларуска-польскіх кантактаў ва ўсіх сферах, пашырэнні прагматычнага і канструктыўнага супрацоўніцтва ў інтарэсах народаў Беларусі і Польшчы”, — завіў Лукашэнка.

„Агульнай гісторыяй нам наканавана побач жыць і вырашаць усе пытанні шляхам дыялогу на карысць міру, стабільнасці і бяспекі ў Еўропе”, — адзначыў ён.

Лукашэнка пажадаў Дудзе моцнага здароўя і поспехаў на адказнай дзяржаўнай пасадзе, міру і дабрабыту ўсяму польскаму народу.

У сваю чаргу польскі кіраўнік у віншаванні ў адрас кіраўніка беларускай дзяржавы выказаў надзею, што „чарговая чвэрць стагоддзя адносін будзе перыядам плённага супрацоўніцтва паміж дзвюма незалежнымі дзяржавамі, заснаванага на ўзаемаразуменні і даверы, які паспрыяе дабрабыту грамадзян, умацаванню бяспекі і міру ў Еўропе”, паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі.