Лукашэнка: Я магу толькі марыць пра ўзнагароды



14 ліпеня адбылося адкрыццё „Славянскага базару ў Віцебску”.

Відэа nn.by

Мiжнародны фестываль мастацтваў праходзіць ужо 25 раз.

Падчас урачыстага адкрыцця кіраўнік Беларусі пажартаваў пра свае ўзнагароды. Кажучы пра аднаго з вядоўцаў фестывалю Уладзіміра Бярэзіна, Аляксандр Лукашэнка заўважыў:

– У яго столькі ўзнагарод, пра гэта можа марыць кожны вялікі чалавек, я ўжо не кажу пра сябе. Прэзідэнта ўзнагародзіць не можа сам прэзідэнт, таму я магу толькі марыць пра ўзнагароды. У мяне ёсць добры сябар у Расеі, і ва Украіне, яны для мяне ўзнагарод не шкадуюць, таму ў мяне ўзнагароды ва Украіне і Расеі таксама ёсць.

Адзначым, што прэміяй Саюзнай дзяржавы быў узнагароджаны кіраўнік ансамбля „Сябры” Анатоль Ярмоленка, а спецыяльную ўзнагароду атрымаў Міхаіл Фінберг і яго аркестр.

Беларускае Радыё Рацыя