Лукашэнка з візітам у Ваўкавыску



Рабочы візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Ваўкавыск, які быў запланаваны на пятніцу перанеслі на суботу. Чакаецца, што кіраўнік дзяржавы наведае ваўкавыскі завод па вытворчасці садавінна-ягадных напаўняльнікаў «БелОБСТ». Тут гаворка будзе весціся пра імпартазамяшчэнне і арганізацыю вытворчасці, забеспячэнне патрэбнасці беларускай малакаперапрацоўчай галіны ды развіццё экспарту.

У першай дэкадзе ліпеня старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч і ў канцы кастрычніка мінулага года прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў у ходзе рабочых візітаў у Ваўкавыск пабывалі на заводзе  «БелОбст» і азнаёміліся з рэалізацыяй інвестыцыйнага праекта. Кіраўнік дзяржавы таксама наведае «Ваўкавыскі мясакамбінат».