Лукашэнка заклапочаны актыўнасцю NATO каля межаў Беларусі



Аляксандр Лукашэнка заклапочаны „публічнай актыўнасцю” NATO каля межаў Беларусі.

1395567103_0744.1000x800

Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы са старшынём Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Сяргеем Гурулёвым.

“І гэтая актыўнасць не можа нас не насцярожваць”. Таму „порах трэба трымаць сухім”, адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Сяргей Гурулёў распавёў пра паспяховае выпрабаванне ў Кітаі беларускай сістэмы залпавага агню. Лукашэнка выказаў падзяку кітайскаму боку за гэтую дапамогу ды папракнуў Расею, якая, хоць і саюзнік, але не так актыўна падтрымлівае „памкненні” Беларусі.

Варта адзначыць, што на Берасцейскім палігоне, праходзяць сумесныя антытэрарыстычныя вучэнні вайскоўцаў Беларусі і Кітая. Яны маюць назву „Імклівы арол-2015”.