Лукашэнка зацвердзіў тарыфы на ЖКП



Аляксандр Лукашэнка сёння зацвердзіў тарыфы на асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

000019_395425_big

Па даручэнні кіраўніка дзяржавы рабочая група, сфармаваная з прадстаўнікоў урада, КДК, Адміністрацыі прэзідэнта, аблвыканкамаў, яшчэ раз разгледзела пытанні фармавання тарыфаў на асноўныя ЖКП.

Як праінфармаваў журналістаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў, у выніку рабочая група прыйшла да высновы, што „прынцыпова ёсць магчымасць зніжэння тарыфаў па такіх паслугах, як водазабеспячэнне – на 41,5 %, водаадвядзенне – на 55,1 %, тэхабслугоўванне ліфта – фактычна на 30 %.

У выніку кіраўнік дзяржавы адобрыў падыходы, выкладзеныя ў праекце ўказа па ЖКГ, і даручыў, каб у дакуменце былі вельмі дакладна і даступна прапісаны ўсе тарыфы на ўсе паслугі. Такім чынам, „кожны, памножыўшы свае паказчыкі прыбораў уліку або квадратныя метры сваёй жыллёвай плошчы, зможа падлічыць кошт паслуг ЖКГ па сваёй кватэры”, растлумачыў міністр. Чакаецца, што праект указа будзе падпісаны ў бліжэйшы час. Пры гэтым даручана распрацаваць даступны рахунак-паведамленне для грамадзян, каб кожны змог праверыць паказанні, якія выстаўляе жыллёва-эксплуатацыйная арганізацыя. „Мы будзем старацца спрасціць знешні выгляд жыроўкі”, – дадаў Аляксандр Церахаў.

Фота БелТА