Лябедзька павіншаваў берасцейцаў з Днём горада



Лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі павіншаваў жыхароў Берасця з Днём горада.

sviata_liabedzka (6)

Ён разам з камандай зладзіў пікет каля кінатэатра Беларусь. Анатоль Лябедзька распавёў праз мегафон грамадзянам пра адсутнасць выбараў у Беларусі, неабходнасць змены ўлады і правядзення рэформаў у краіне.

Літаральна за гадзіну пікету было сабрана паўсотні подпісаў. Анатоль Лябедзька адзначыў, што падпісная кампанія – добрая магчымасць для дыялогу з людзьмі:

– Мы проста абавязаныя выкарыстоўваць такія мерапрыемствы, якія ладзяць улады. Мне тут сказалі, што ўпершыню ўбачылі ўжывую старшыню мясцовага КДБ, звычайна ён свае справы робіць за зачыненымі дзвярыма, а тут ён прыйшоў паслухаць Анатоля Лябедзьку, праграму “Мільён новых працоўных месцаў”. Ну і астатнія людзі ў цывільным, пры пагонах, у чорным – вось тут побач жавалі, пілі нейкія напоі і слухалі тое, што мы гаворым.   

„Мы гаворым пра тое, што ўжо сёння можна ствараць новыя працоўныя месцы, і для гэтага не трэба будаваць рэзідэнцый”, – дададаў патэнцыйны кандыдат на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Анатоль Лябедзька.

Беларускае Радыё Рацыя