Лябедзька выступіў з відэазваротам да міністра Шуневіча



Лепш бы міліцыянты пераводзілі бабулек праз дарогу. Лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька звярнуўся з адкрытым відэапаведамленнем да кіраўніка міністэрства ўнутраных справаў Ігара Шуневіча пасля «аблавы» па дарозе на марш не дармаедаў у Берасці. Машыну з лідарам АГП Анатолем Лябедзькам, у якой таксама ехалі Віталь Рымашэўскі, Мікалай Казлоў і Вольга Кавалькова некалькі разоў затрымлівалі па дарозе.

— Праблема натуральна не ў тых міліцыянтах, што былі задзейнічаныя ў спецаперацыі, каб не даехалі да «Марша недармаедаў» у Берасці. Рыхтаваліся грунтоўна і усё было пастаўлена так бы мовіць «на шырокую нагу». Мяркую, што лепш бы міліцыянты займаліся тым, што пераводзілі б бабулек праз дарогу, аказвалі дапамогу тым, каму яна патрэбная ў дарозе. Яны могуць і павінны змагацца са злачыннасцю, але усё неяк наадварот.

Анатоль Лябедзька ў звароце да Ігара Шуневіча паведаміў, што ў пятніцу ён з паплечнікамі едзе ў Маладзечна, у суботу – у Пінск. І папрасіў накіраваць дзеянні міліцыянтаў на дапамогу грамадзянам у надзвычайных сітуацыях на дарозе

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя