Людвік Дорн: Тэма ўсходняй палітыкі цяпер у нас наогул адсутнічае



Фонд  Баторыя арганізаваў дэбаты на тэму адносінаў еўрапейскай палітыкі польскага ўраду з удзелам віцэ-міністра замежных справаў Польшчы Конрада Шыманскага.

Былы старшыня Сэйму і былы намеснік старшыні партыі “Права і Справядлівасць”, а цяпер апазіцыйны палітык Людвік Дорн, крытыкуючы дзейны урад, зазначыў, што тэма ўсходняй палітыкі цяпер наогул адсутнічае, з адзіным выключэннем – гэта візіт міністра Вітальда Вашчыкоўскага ў Менск, які адбыўся ў сакавіку гэтага года. Палітык пазітыўна ацаніў той візіт і зазначыў, што Варшава павінна дамаўляцца з уладамі ў Беларусі:

– Прэзідэнт Лукашэнка з’яўляецца досыць непаслядоўным партнёра. Цягам апошніх гадоў гэта мы назіралі: штосьці ён абяцае, затым аказваецца, што гэта няпраўда. Але мы гатовыя да актыўных кантактаў. Мы не ў стане вырашыць шматлікія праблемы беларусаў, але маем шмат канкрэтных спраў для супрацоўніцтва – культурная спадчына, польская меншасць, малы памежны рух, а таксама супраца гаспадарчая.

Таксама Людвік Дорн адзначыў, што не бачыць эфектыўных спосабаў для аказання ціску на ўлады ў Менску.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя

Фота natemat.pl