Макей абмеркаваў з зампамочніка дзяржсакратара ЗША развіццё беларуска-амерыканскіх адносін



Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся сёння ў Менску з намеснікам памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Брыджыт Брынк.

000020_936366_big

Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС. „Бакі абмеркавалі бягучы стан беларуска-амерыканскіх адносін і кірункі іх далейшага развіцця”, – распавялі ў ведамстве.

Фота МЗС