МЗС перадасць інфармацыю па справе «Белага легіёну» еўрапейскім партнёрам



МЗС перадасць усю дасяжную інфармацыю пра справу «Белага легіёну» еўрапейскім партнёрам. Пра гэта міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў журналістам пасля свайго выступу на міжнароднай канферэнцыі ў межах ініцыятывы «Менскі дыялог».

– Я не магу сказаць нічога наконт таго, як ідзе расследаванне па справе “Белага легіёну”. Гэта не кампетэнцыя МЗС, але мы прадставім усю неабходную інфармацыю нашым еўрапейскім партнёрам, якая існуе на гэты час. І гэта тая інфармацыя, якую мы можам цяпер перадаць. Будзем глядзець далей.

Уладзімір Макей устрымаўся ад прагнозу наконт таго, як справа «Белага легіёну» можа паўплываць на беларуска-еўрапейскія стасункі.

Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота sputnik.by