Маршалак Сената Польшчы Станіслаў Карчэўскі наведае Беларусь?



Паводле крыніцаў нашага радыё візіт дэлегацыі верхняй палаты польскага парламента ў Менск на чале са спікерам мае распачацца ў панядзелак 5 снежня. Афіцыйна пакуль ані польскі Сенат, ані беларускі Савет Рэспублікі гэтага візіту не пацвярджаюць. Вядома толькі, што ў межах візіту пройдзе сустрэча з прадстаўнікамі польскай меншасці ў Беларусі.

Гэта працяг папярэдняй інтэнсіфікацыі адносінаў на лініі Варшава Менск адзначае палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі:

— Вось такі ўзровень і ў парламенцкім вымярэнні. Гэта будзе сведчыць пра наступны крок Варшавы ў цяперашнім дыялогу з лукашэнкаўскім рэжымам. Ці будзе гэта на карысць? Як бы яны не паблыталі надзеі з ілюзіямі.

У жніўні з рабочым візітам Менск наведала дэлегацыя польскага Сейму на чале з віцэ-спікерам Рышардам Тэрлецкім. Гэта быў першы візіт польскіх парламентарыяў на такім узроўні з моманту разгону Вярхоўнага Савету 13 склікання ў 1996 годзе. З таго часу міжнародная супольнасць не прызнала ніводных выбараў ў Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі дэмакратычнымі і справядлівымі.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя