Марцін Сайдзік: Ёсць сапраўдныя поспехі гэтага працэсу



Адмысловы прадстаўнік дзейснага старшыні АБСЕ Марцін Сайдзік кажа, што нямала чуў скептычных меркаванняў наконт працы трохбаковай кантактнай групы па Украіне ў Менску, але яму ёсць, што ім адказаць.

– Ёсць сапраўдныя поспехі гэтага працэсу. Нумар адзін: гэта факт, што ёсць сапраўдны спад цывільных ахвяраў. І ёсць паляпшэнне, хаця не ў такой меры, як мы самі хочам, у сферы бяспекі.

За мінулы год, як паведаміў Марцін Сайдзік у выступе на канферэнцыі ў Менску, прысвечанай гадавіне Менскага саміту па Украіне, трохбаковая група збіралася на сустрэчы каля трыццаці разоў.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск