Марына Адамовіч: Нашая кампанія карыстаецца шырокай падтрымкай



Каля тысячы чалавек выказалі жаданне ўвайсці ва ініцыятыўную групу па вылучэнню палітвязня Мікалая Статкевіча кандыдатам у прэзідэнты Беларусі.

Па словах жонкі зняволенага палітыка Марыны Адамовіч, колькасць людзей была падлічына на трэцім па ліку паседжанні аргкамітэту па стварэнню ініцыятыўнай групы ў падтрымку вылучэння Статкевіча:

– Сапраўды кампанія карыстаецца падтрымкай такіх знакавых лідараў думак, людзей творчых, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі. Выказалі згоду ўвайсці ў ініцыятыўную групу такія слынныя нашыя землякі, як Радзім Гарэцкі, кінарэжысёр Юры Хашчавацкі, пісьменнік Аляксандр Тамковіч, музыка Лявон Вольскі. Многія кіраўнікі розных палітычных і грамадскіх структур таксама выказалі жаданне ўвайсці ў нашу групу.

У першую чаргу, стварэнне групы па вылучэнню Мікалая Статкевіча кандыдатам у прэзідэнты з’яўляецца моцным актам маральнай падтрымкі палітычных зняволеных, – падкрэслівае Марына Адамовіч. Таксама, па яе словах, гэта мажлівасць паказаць, што ў нашай краіне няма выбараў – у тым выглядзе, як гэта прынята ў цывілізаваным свеце.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя