Менск наведае міністр МЗС Нямеччыны



13–14 сакавіка Менск наведае дзяржаўны міністр МЗС Нямеччыны па справах Еўропы Міхаэль Рот. Прызначаныя сустрэчы з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і студэнтамі.

Візіт прымеркаваны да 25-годдзя ўсталявання дыпламатычных стасункаў паміж Нямеччынай і Беларуссю.

Сярод іншага, нямецкі міністр возьме ўдзел у адкрыцці перасоўнай выставы «Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць».

14 сакавіка Рот і былы прэмʼер-міністр федэральнай зямлі Брандэнбург Маціяс Платцэк возьмуць удзел у дыскусіі «25 гадоў грамадскіх і дыпламатычных адносінаў паміж Беларуссю і Нямеччынай: рэтраспектыва і перспектыва».

Паводле auswaertiges-amt.de

Фота europeanwesternbalkans.com