Менскіх чыноўнікаў чакаюць значныя скарачэнні



Кожнага пятага менскага чыноўніка – могуць скараціць. Падрыхтавана прапанова пра аптымізацыю колькасці працаўнікоў Менскага абласнога выканаўчага камітэту на 20%.

Пра гэта заявіў старшыня выканкама Сямён Шапіра ў эфіры праграмы “Контуры” на тэлеканале АНТ.

Цяпер у выканкаме працуе 493 чалавекі, каля сотні з іх згубяць тут працу. Прапанову ўжо перадалі ў Адміністрацыю кіраўніка Беларусі.

Паводле Шапіры, таксама прапануецца на 10% скараціць і колькасць чыноўнікаў райвыканкамаў.