Мікалай Лазавік: „Вайны улётак” у выбарчай кампаніі не будзе



Сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік правёў семінар-вучобу з кіруючым складам тэрытарыяльных выбарчых камісій Берасцейскай вобласці.

Мікалай Лазавік

Лазавік адзначыў, што ў ранейшыя выбарчыя кампаніі назіралася пэўная „вайна улётак”: агітацыйныя матэрыялы аднаго кандыдата размяшчаліся паўзверх, а то і замест агітацыі канкурэнта. Сёлета, як зазначыў чыноўнік, будзе цэнтралізавана вырабляцца адна ўлётка з ілюстраваным матэрыялам пра ўсіх кандыдатаў на пасаду прэзідэнта. Яе будуць распаўсюджваць праз аддзяленні сувязі ва ўсе паштовыя скрынкі.

На думку Лазавіка, гэта спросціць агітацыйную працу самім кандыдатам, а таксама павысіць інфармаванасць выбарцаў.