Мікалай Лазавік вызвалены ад пасады сакратара Цэнтрвыбаркама



Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Лазавік вызвалены ад пасады „ў сувязі з выхадам у адстаўку”. У прыёмнай старшыні ЦВК паведамілі, што ў камісіі пакуль ніякіх каментарыяў у сувязі з кадравым рашэннем Лукашэнкі не даюць, але адзначылі, што Лазавіка на працы ўжо не будзе.

Алімпіяда Лазавік, жонка экс-сакратара ЦВК, паведаміла, што сам ён не можа даць каментарый у сувязі з хваробай. І рашэнне, па яе словах,  прынятае менавіта з-за хваробы.

Нагадаем, што Мікалай Лазавік займаў пасаду сакратара ЦВК з 2000 года. Большую частку гэтага тэрміну ён знаходзіўся ў спісе асобаў, якім быў забаронены ўезд у Еўразвяз у межах санкцыяў.

Фота bel.sputnik.by