Мікалай Статкевіч агучыў сваю праграму вулічных акцый



Былы кандыдат у прэзідэнты і палітвязень Мікалай Статкевіч падзяліўся сваімі планамі на найбліжэйшы час. Палітык адмяняе вулічную акцыю 9 траўня, аднак заклікае людзей прыходзіць у цэнтр Менску 3 Ліпеня.

Цытата з заявы Статкевіча: “Што тычыцца 3 Ліпеня, то так атрымалася, што пануючы рэжым спаскудзіў два святы адначасова — і Дзень Вызвалення, і Дзень Незалежнасці. Таму і пачнем з 3 Ліпеня, плануем у гэты дзень правядзенне акцыі. Тэма вызвалення сёння зноў актуальная. Вельмі адметна, што перад Днём Волі амапаўцы хадзілі па Мінску з нямецкімі аўтаматамі”.

Акцыя на 3 Ліпеня адбудзецца за некалькі дзён да правядзення Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая будзе праходзіць у Менску 7 ліпеня.

Па словах Статкевіча, ёсць розныя варыянты па часе і фармаце акцыі, але ўсё гэта будзе толькі ў цэнтры Менску. На думку палітыка, другая хваля пратэстаў непазбежная.

Беларускае Радыё Рацыя