Мікалай Статкевіч: Не веру ў выпадковасць



Мікалай Статкевіч заяўляе аб правакацыі з боку Цэнтрвыбаркаму. 12 ліпеня на сайце ЦВК пэўны час знаходзілася інфармацыя пра рэгістрацыю ініцыятыўнай групы палітыка. Гэтую навіну перадрукаваў шэраг сайтаў незалежных медыяў. Сам Мікалай Статкевіч адразу ж абверг паведамленне і лічыць, што з’явілася яно невыпадкова:

– Я не веру ў выпадковасць, я лічу гэта дробным паскудствам, каб пачалі па сацыяльных сетках зацікаўленыя людзі абвінавачваць у хлусні, падлогу. А мо і не заўважыў бы, і ніхто не заўважыў бы, і потым тады назіральнікам ад АБСЕ можна было б казаць, дык сам адмовіўся, мы зарэгістравалі, а ён не прынёс подпісы.

Згадаем, што яшчэ 8-га ліпеня стала вядома пра тое, што Цэнтрвыбаркам не зарэгістраваў былога палітвязня Мікалая Статкевіча на падставе “непагашанай судзімасці”.

Беларускае Радыё Рацыя