Мікалай Статкевіч: Выбараў няма



Чатыры кандыдаты змагаюцца за прэзідэнцкае крэсла ў Беларусі – гэта Таццяна Караткевіч, Аляксандр Лукашэнка, Сяргей Гайдукевіч і Мікалай Улаховіч.

F1851312-97AD-4F96-BBAF-593BF5EBC9BF_mw1024_s_n

Мікалай Статкевіч (Фота svaboda.org)

Былы кандыдат у прэзідэнты і былы палітвязень Мікалай Статкевіч лічыць фіктыўнымі ўсіх кандыдатаў на сёлетніх выбарах.

„Усе яны ведаюць, што бюлетэні не лічацца, але ніводны не спрабуе  супрацьстаяць гэтаму”, – кажа Мікалай Статкевіч:

– У нас першыя выбары, калі ўпершыню дэмакратычны кандыдат не звярнуўся да грамадства і сказаў: “Людзі, галасы могуць не лічыць, выйдзіце на плошчу, падтрымайце мяне, давайце прымусім гэтую ўладу лічыць бюлетэні. Ніводны гэта не зрабіў, значыць яны цалкам фіктыўныя. Якая перадвыбарчая агітацыя? Яны ўжо скончыліся гэтыя выбары.

3 кастрычніка ў прамым эфіры тэлеканала „Беларусь 1″ прайшлі тэледэбаты, у якіх узялі ўдзел кандыдаты ў прэзідэнты Таццяна Караткевіч і Мікалай Улаховіч.

Замест Сяргея Гайдукевіча ў дэбатах удзельнічала яго давераная асоба – першы намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч, сын кандыдата ў прэзідэнты.

Чацвёрты кандыдат, дзейны кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, ад удзелу ў дэбатах, таксама, як ад тэле- і радыёвыступаў перад выбаршчыкамі, адмовіўся.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі 11 кастрычніка.

Беларускае Радыё Рацыя