Мікалай Статкевіч вылецеў у Анголу



Былы палітвязень прыме ўдзел у савеце Сацыялістычнага інтэрнацыяналу. Палітыка асабіста запрасіў падчас тэлефоннае размовы генеральны сакратар Сацінтэрну Луіс Аяла. Па словах Статкевіча, Аяла вельмі падтрымоўваў яго падчас зняволення ды некалькі разоў наведваў Беларусь. Першапачаткова Статкевіч меркаваў, што савет пройдзе ў Лондане, дзе месьціцца офіс Сацынтэрну.

Мікалай Статкевіч вяртаецца ў Беларусь напрыканцы тыдня. Нагадаем, што пасля свайго вызвалення 22 жніўня ён пасьпеў наведаць з дзелавымі візітамі Польшчу, Швецыю, Чэхію, Літву, а таксама здзейсніць прыватныя паездкі ў Грэцыю ды Нямеччыну. Палітык хоча выкарыстаць магчымасьць такіх вандровак, бо пасля шэрагу праведзеных несанкцыянаваных акцыяў у Менску яму могуць змяніць рэжым нагляду.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота svaboda.org