Мікалая Казлова не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты



Мікалаю Казлову адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў шостага склікання. Такое рашэнне прыняла 9 жніўня выбарчая камісія 105-й Старавіленскай акругі.

У Казлова, якога ў ліпені абралі намеснікам старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі, аказалася няправільна запоўненая дэкларацыя аб прыбытках і падатках. У прыватнасці, у ёй не быў пазначаны аўтамабіль, ад якога Мікалай Казлоў насамрэч пазбавіўся яшчэ колькі год таму.

Падпалкоўнік міліцыі Мікалай Казлоў стаў вядомы тым, што на парламенцкіх выбарах 2008 года выкрыў фальшаванне на ўчастку ў Менску, дзе ён дзяжурыў падчас датэрміновага галасавання.

Сярод тых, каму акруговая камісія дала зялёнае святло на працяг змагання за дэпутацкае крэсла, — загадчыца кафедры мастацтва эстрады Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Ірына Дарафеева і ўдзельнік некалькіх прэзідэнцкіх кампаніяў Віктар Цярэшчанка.

Беларускае Радыё Рацыя