Міхаіл Добкін: Ганіце пінкамі пад зад сваіх змагароў



Падтрымку беларускім сілавым ведамствам і асабіста прэзідэнту Лукашэнку выказала частка ўкраінскіх палітыкаў і дэпутатаў Вярхоўнай Рады Украіны. Яны мяркуюць, што жорсткі разгон святкавання Дня Волі ў Менску і іншых беларускіх гарадах цалкам слушны і заклікаюць беларусаў да законапаслухмянасці.

Большасць заяваў пра падтрымку дзеянняў беларускіх сілавых структур сыходзіць пераважна ад былых дэпутатаў „Партыі рэгіёнаў” і ўкраінскіх палітыкаў прарасейскай арыентацыі.  Так, „Монитор-Юг”, блізкій да прамаскоўскіх палітычных сіл, змясціў некалькі артыкулаў з красамоўнымі загалоўкамі: „Евромайдан и Дни Воли: по одним леклам”, „Беларусь на пороге арабской весны: кто раскачивает Майдан”.

Але найбольш радыкальна выказаўся дэпутат Вярхоўнай Рады ад „Апазіцыйнага блоку” Міхаіл Добкін, былы скандальны мэр Харкава і адзін з арганізатараў „Антымайдана”. У сваім Твітэры ён з уласцівай яму інтэлігентнасцю напісаў наступнае: „Браты беларусы! Ганіце пінкамі пад зад сваіх змагароў. Гэта такія ж ідыёты, як нашы здабулы, толькі яшчэ тупейшыя. Яны вам ўсё разбураць. Ганіце.”

Але абсалютная большасць украінскіх палітыкаў і грамадскіх абураная падзеямі ў Беларусі. Пікеты і мітынгі супраць палітычных рэпрэсій у нашай краіне адбыліся ў Кіеве, Харкаве, Львове і Адэсе, і напэўна будуць пашырацца.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя