Міхаіл Пастухоў: Крымінальны кодэкс патрабуе кардынальных змен



Па меркаванні былога суддзі Канстытуцыйнага суда Беларусі, прафесара Міхаіла Пастухова, Крымінальны кодэкс Беларусі павінен быць кардынальна зменены.

8e0f1f17-97a7-458c-8666-3ab6f27f01a3_cx23_cy18_cw68_mw1024_s_n_r1

Пра гэта ён заявіў падчас круглага стала, які адбыўся ў Менску. На ім прадстаўнікі некаторых праваабрончых арганізацый і грамадскіх ініцыятываў абмеркавалі, у прыватнасці,  выкарыстанне  411-га артыкула гэтага Кодэксу „Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы…”. Улады выкарыстоўваюць яго, каб беспадстаўна трымаць у няволі сваіх палітычных апанентаў. Зараз, нагадаў Міхаіл Пастухоў, крымінальная справа па 411-м  артыкуле пачата супраць зняволенага праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі.

– Я лічу, што атрымаўся кансэнсус сярод удзельнікаў нашага круглага стала. Усе былі адзіныя ў тым, што такія артыкулы як 411 ганьбяць усю прававую сістэму Беларусі, што ім не месца ў нашым заканадаўстве, і што трэба не толькі гэты артыкул падвергнуць крытыцы, рэвізіі, але і ў цэлым перагледзець усё наша крымінальнае заканадаўства.

Таксама павінны быць перагледжаны адміністрацыйнае і працэсуальныя заканадаўствы, – лічыць прафесар Міхаіл Пастухоў. Таму што, па яго меркаванні, усе яны не адпавядаюць сучасным патрабаванням і з’яўляюцца занадта жорсткімі і рэпрэсіўнымі.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота  svaboda.org