Міхаіл Пастухоў: Пад відам рэферэндуму адбыўся захоп дзяржаўнай улады



У Менску адбылася канферэнцыя, прысвечаная наступствам рэферэндуму 1996 года, якая сабрала больш за 20 дэпутатаў Вярхоўнага Савета 13 склікання. Прысутныя абмеркавалі асаблівасці і наступствы, якія мела гэта падзея на лёс беларускага парламентарызму. Безумоўна пры правядзенні рэферэндуму было парушана беларускае заканадаўства, – кажа тагачасны суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Міхаіл Пастухоў.

– Для мяне, як юрыста, відавочна, што пад відам рэферэндуму адбыўся захоп дзяржаўнай улады арганізатарамі гэтага рэферэндуму. Ёсць адпаведная кваліфікацыя. Калі прыйдзе час, можа тады расставяць акцэнты над тым, што адбылося ўжо з пункту гледжання дзеючага ў той момант заканадаўства.

Удзельнікі сустрэчы сышліся на думцы, што трэба зрабіць высновы з гісторыі 20-гадовай даўніны менавіта цяпер, калі над Беларуссю зноў замаячыў прывід новага рэферэндума, які таксама прадугледжвае ўнясенне чарговых зменаў у Канстытуцыю Беларусі.

Павел Генадзіч, Беларускае Радыё Рацыя