Міхаіл Пастухоў: Суды трэба перафарматаваць



Былы суддзя Канстытуцыйнага суда Міхаіл Пастухоў распавядае пра дзейнасць беларускіх судоў у сённяшніх рэаліях.

8E0F1F17-97A7-458C-8666-3AB6F27F01A3_cx23_cy18_cw68_mw1024_s_n_r1

Штатная нагрузка на суддзяў у Беларусі па выніках 2015 года склала 68 спраў і матэрыялаў у месяц, паведаміў днямі журналістам першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Валерый Калінковіч.

«У эканамічных судах яна склала больш за 150 спраў у месяц, у эканамічным судзе Менска усе 200», — сказаў спадар Калінковіч.

Міхаіл Пастухоў: Гэта дастаткова вялікія лічбы, бо стандартнай лічылася загрузка – 350 спраў у месяц. Але сюды ўваходзілі і крымінальныя справы, і грамадзянскія, і адміністратыўныя правапарушэнні… У нас за дзень могуць разглядзець 20 адміністратыўных спраў. А, калі прайшла нейкая несанкцыянаваная акцыя, то толькі паспяваюць штрафы выпісваць. Хоць, паўтаруся, агучаныя лічбы – даволі істотныя. І, трэба прызнаць, тая колькасць суддзяў, якая сёння ёсць, гэта зусім няшмат. У гэтым плане міліцыя ў лідарах.  

РР: Вы прапаноўваеце пашыраць судовую ўладу?

Не толькі пашыраць, але і рэфармаваць. Напрыклад, рабіць новыя спецыялізаваныя суды, якія б разглядалі скаргі на дзеянні органаў кіравання ці нейкіх службовых асобаў. Таксама трэба думаць пра тое, каб асобна вызначыць суды, якія б разглядалі справы непаўнагадовых, якіх у нас дастаткова шмат. Асабліва, калі пазбаўляюць бацькоўскіх правоў, забіраюць дзяцей, калі прыцягваюць да адказнасці падлеткаў, якія маюць дачыненне да продажу ці ўжывання наркатычных рэчаў. Тут трэба сур’ёзна разбірацца. Нам трэба таксама даўно адмовіцца ад так званых народных засядацеляў (“ківалаў”), якія не гуляюць ніякай ролі ў працэсе. Сур’ёзныя працэсы павінны разглядаць тры суддзі-прафесіяналы. А значыцца штат трэба пашыраць. Суддзі павінны стаць сапраўднымі абаронцамі правоў чалавека, а не служыць уладзе. Да гэтага трэба суды заклікаць, і ў гэтым накірунку іх трэба перафармаціраваць.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя