Міністр інфармацыі паабяцала разабрацца з незалежнымі СМІ пасля «выбараў»



Міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч абяцае даць прававую ацэнку „дэструктыўным праявам” у СМІ, якія асвятлялі выбарчую кампанію. Пра гэта яна заявіла 11 верасня на прэс-канферэнцыі ў Менску.

Пры гэтым Ананіч адзначыла, што дэструктыўныя матэрыялы пра парламенцкія выбары ў Беларусі размяшчалі ў асноўным СМІ, зарэгістраваныя за мяжой. Міністр не бачыць нічога дзіўнага, што „дэструктыўныя сілы актывізаваліся” падчас выбарчай кампаніі. „Але ў іх нічога не атрымаецца. Выбаршчыкі актыўна ідуць на ўчасткі для галасавання”, — сказала яна.

Міністр адзначыла, што падчас выбарчай кампаніі пастаянна праводзіўся маніторынг СМІ па асвятленні гэтай тэматыкі. Нагадаем, што сёння ў Беларусі блакавалі многія незалежныя рэсурсы.