У Менску завяршылася сустрэча „нармандскай чацвёркі”



Сустрэча кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін „нармандскай чацвёркі” (Расея, Германія, Украіна, Францыя) завяршылася.

4c92900cd6df8d7fac0818c90d0a0c4a__1440x

Перамовы кіраўнікоў МЗС „нармандскай чацвёркі” былі цяжкімі, пра гэта заявіў журналістам міністр замежных спраў Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер, паведамляе ТАСС.

000020_513221_big

Паводле яго слоў, да дасягнення палітычнага рашэння па Украіне, якое ўключае правядзенне мясцовых выбараў, пакуль далёка. Пазіцыі бакоў па Украіне сталі больш жорсткімі, але Францыя і ФРГ будуць спрабаваць падштурхнуць рэалізацыю „Менска”. Франк-Вальтэр Штайнмаер выказаў таксама надзею, што з прагрэсам у рэалізацыі „Менска” могуць адбыцца змены ў пытанні санкцый супраць РФ.

000020_43713_big

Выступаючы перад журналістамі, міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін заявіў, што дыскусія з нагоды дарожнай карты не прынесла жаданых вынікаў, і перамовы па яе фармаванні будуць працягвацца ў розных фарматах, паведамляе РБК-Украіна. Па паведамленні ТАСС, Павел Клімкін адзначыў, што Украіна і Расея не могуць дамовіцца адносна палажэнняў дарожнай карты. Ён удакладніў, што Украіна настойвае, у прыватнасці, на забеспячэнні доступу АБСЕ да мяжы з РФ у Данбасе, увядзенні ўзброенай місіі АБСЕ. Павел Клімкін таксама прызнаў, што бакі на перамовах „не закранулі пытання, якім чынам (будучыя. – Заўвага. ТАСС) выбары могуць адпавядаць стандартам АБСЕ” ў частцы забеспячэння бяспекі.

Кіраўнік расейскага знешнепалітычнага ведамства Сяргей Лаўроў па выніках перамоў кіраўнікоў МЗС „нармандскай чацвёркі” заявіў, што ніякіх прарываў на сустрэчы не адбылося.

Паводле БелТА

Фота РИА Новости і БелТА

* * *

У „Прэзідэнт-гатэлі” ў Менску пачалася сустрэча міністраў замежных спраў краін „нармандскай чацвёркі”.

000020_d7124f6c789b301e4325807a00403d00_963841

000020_d7124f6c789b301e4325807a00403d00_123244

000020_d7124f6c789b301e4325807a00403d00_843894

000020_d7124f6c789b301e4325807a00403d00_424214

У ёй удзельнічаюць Павел Клімкін (Украіна), Сяргей Лаўроў (Расея), Франк-Вальтэр Штайнмаер (Германія) і Жан-Марк Эйро (Францыя).

000020_d7124f6c789b301e4325807a00403d00_780450

Спецпрадстаўнік старшыні АБСЕ ў Кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе Марцін Сайдзік далучыўся да сустрэчы кіраўнікоў МЗС „нармандскай чацвёркі”. У сустрэчы таксама бяруць удзел кіраўнік Спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ на Украіне Эртугрул Апакан і яго намеснік Аляксандр Хуг. Парадак дня сустрэчы не апавяшчаўся, аднак шэраг СМІ выказваюць здагадку аб тым, што на перамовах будзе абмяркоўвацца дарожная карта па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, даручэнне падрыхтаваць якую далі лідары „нармандскай чацвёркі” на сустрэчы ў Берліне 19 кастрычніка, паведамляе Белта.

Перамовы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне ў такім фармаце праводзяцца ў беларускай сталіцы ўпершыню. Сустрэча „нармандскай чацвёркі” ў Менску ўжо была у лютым 2015 года, але тады яна праходзіла на роўні кіраўнікоў дзяржаў.

https://www.youtube.com/watch?v=7KFjQMKJiM4

Фота Белта

* * *

Сустрэча кіраўнікоў дыпламатыі так званай «нармандскай чацвёркі» (Нямеччына, Францыя, Расея і Украіна) адбудзецца 29 лістапада ў Менску. Ініцыятарамі спаткання сталі Берлін і Парыж.

1018682801-bz10m

Беларускі бок заявіў, што гатовы стварыць «усе неабходныя ўмовы для эфектыўнага правядзення такой сустрэчы».

Міністры маюць абмеркаваць у Менску дарожную карту па рэалізацыі енскіх пагадненняў для ўрэгулявання канфлікту на Данбасе.