Міжнародная следчая група абвясціла пра датычнасць Расеі да крушэння «Боінга MH17»



«Боінг» малайзійскіх авіяліній быў збіты ракетай з комплексу «Бук», размешчанага прыкладна за шэсць кіламетраў ад горада Снежнае. Пра гэта прадстаўнікі Міжнароднай следчай групы паведамілі на сустрэчы са сваякамі ахвяраў крушэння, паведамляюць RTL News і Nos.

Гэтая тэрыторыя знаходзілася пад кантролем прарасійскіх сепаратыстаў.

buk160928-9lafc

Раён, адкуль магла быць запушчана ракета, што збіла «Боінг»

Nos асобна удакладняе, што «Бук» ва Украіну даставілі з Расеі. Пасля таго, як «Боінг» быў збіты, машыну вярнулі ў РФ.

mh17-boing-rli37

Следчыя рэканструявалі траекторыю палёту ракеты, сабраўшы найдрабнейшыя кавалачкі самалёта.

Самалёт «Боінг» быў збіты над Украінай 17 ліпеня 2014 года. У выніку загінулі 298 чалавек, якія знаходзіліся на борце.

Расея паслядоўна адмаўляла сваю датычнасць да катастрофы і запускала ў СМІ розныя альтэрнатыўныя версіі падзей.

Наша Ніва