Міжнародны суд ААН пачаў разгляд пазову Украіны да Расеі



Міжнародны суд ААН прыступіў да слуханняў па пазову Украіны супраць Расеі, паведамілі ў прэс-службе МЗС Украіны.

У студзені Украіна падала ў Міжнародны суд у Гаазе пазоў, у якім сцвярджаецца, што Расея нібыта парушыла дзве канвенцыі – па барацьбе з фінансаваннем тэрарызму і ліквідацыі расавай дыскрымінацыі. Расейскі МЗС у сваю чаргу заявіў, што Кіеў не прадставіў пацверджанняў сваёй пазіцыі. Пры гэтым у Маскве адзначылі, што маюць намер выкарыстоўваць усе даступныя сродкі прававой абароны, піша РІА Навіны.

Як растлумачылі ва ўкраінскім МЗС, Кіеў патрабуе ад суду абавязаць Расею „спыніць парушэнне міжнароднага права”, а менавіта: „забяспечыць эфектыўны кантроль за сваёй мяжой, спыніць пастаўкі зброі ва Украіну, спыніць падтрымку незаконных узброеных фарміраванняў”.

Чакаецца, што слуханні працягнуцца чатыры дні. Украіна прадставіць аргументы ў панядзелак і ў сераду, Расея – у аўторак і чацвер. Як правіла, Міжнародны суд ААН разглядае запыты аб увядзенні часовых мер у паскораным парадку, і рашэнне чакаецца на працягу некалькіх тыдняў, дадалі ў МЗС Украіны.

ej.by