Мядзведзеў: Мы скаціліся ў часы новай халоднай вайны



Прэм’ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў канстатуе наступ новай халоднай вайны паміж НАТА і Расеяй.

700ht_Md

„Палітычная лінія НАТА ў дачыненні да Расеі застаецца, паводле нас, недружалюбнай і закрытай. Можна сказаць і больш рэзка: мы скаціліся ў часы новай халоднай вайны”, — сказаў Мядзведзеў, выступаючы на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.

Мядзведзеў працягнуў: «Ледзь не штодня нас абвяшчаюць найбольш страшнай пагрозай то для НАТО ў цэлым, то асобна для Еўропы, то для Амерыкі і іншых краінаў. Здымаюць запалохваючыя фільмы, у якіх рускія пачынаюць ядзерную вайну. Я часам думаю: мы ў 2016 сёння ці ў 1962? »

Хоць рэальныя пагрозы, якія існуюць у гэтым „маленькім свеце”, заключаюцца зусім у іншым, адзначыў расейскі прэм’ер-міністр.

Мядзведзеў таксама канстатаваў існуючую праблему камунікацыі паміж Заходняй Еўропай і Расеяй.

«Наш інтэнсіўны дыялог пра будучы  кшталт еўраатлантычнай бяспекі, глабальнай стабільнасці, рэгіянальных пагрозах цяпер асабліва неабходны. Я лічу ненармальным, што па многіх напрамках ён цалкам абарваўся», — сказаў Мядзведзеў.

Паводле яго слоў, праблему камунікацыі прызнаюць практычна ўсё і ў Заходняй Еўропе, і ў Расеі.

interfax.ru