МЗС Беларусі выказвае занепакоенасць



Міністэрства замежных спраў Беларусі занепакоенае. Мерапрыемствы, што праводзяцца НАТА блізу межаў Беларусі, з`яўляюцца патэнцыйным выклікам. МЗС патрабуе адэкватных мер рэагавання. „З дзяржавамі Паўночнаатлантычнага альянсу ў нас больш за 1.200 км агульнай мяжы,” – зазначылі ў МЗС. Нарошчванне адпаведнай інфраструктуры на гэты момант і не расцэньваюцца як прамая ваенная пагроза, але не ўспрымаюцца пазітыўна.

Намеснік кіраўніка МЗС Беларусі Яўген Шастакоў заявіў, што сёння ўзрастае «пагроза дэстабілізацыі і без таго хісткай архітэктуры бяспекі ва ўсім Еўрапейскім рэгіёне».

Дададзім, што Расея таксама праводзіць перадыслакацыю сваіх некалькіх ваенных злучэнняў у заходнія акругі блізу расейска-беларускай мяжы. Міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу назваў фармаванне на заходнім напрамку трох дывізій «найважнейшай задачай».