МЗС Вялікабрытаніі выступіла з заявай з нагоды падзей у Беларусі



З заявай з нагоды апошніх падзей у Беларусі выступіла міністэрства замежных спраў Вялікабрытаніі.

Ураду Рэспублікі Беларусь настойліва рэкамендуецца выконваць права на мірны пратэст:

«Мы ўважліва сачылі за падзеямі ў Беларусі напярэдадні і падчас дэманстрацый на Дзень Волі. Мы занепакоеныя дзеяннямі праваахоўных органаў у Менску. Вялікая колькасць грамадзян, актывістаў і журналістаў, як выглядае, былі адвольна і без разбору затрыманыя.

Няма ніякага апраўдання для ўжывання сілы і запалохвання ў дачыненьні да тых, што рэалізуе сваё права на мірны пратэст. Мы заклікаем урад Беларусі паважаць і падтрымліваць права на свабоду асацыяцый, сходаў і выказванняў. Мы таксама заклікаем урад Беларусі вызваліць усіх мірных пратэстоўцаў, якія яшчэ застаюцца ў зьняволенні».