На Берасцейшчыне не адмовіліся ад ідэі абрання адзінага кандыдата



Кансультацыі на тэму магчымасцяў абрання адзінага кандыдата ад кааліцыі ’’Талака’’, прадстаўнікоў партый дэмакратычнага кірунку, прафесійных саюзаў і грамадскіх арганізацый працягваюцца на Берасцейшчыне. Перамовы ўжо прайшлі з сябрамі партыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і партыі левых ’’Справядлівы свет’’, – расказвае адзін з каардынатараў кааліцыі ’’Талака’’ па Берасцейскай вобласці Уладзімір Вуек.

– Мы працягваем праводзіць кансультацыі па працэдуры абрання адзінага кандыдата ад прыхільнікаў дэмакратычных пераменаў на выбарчую кампанію 2015 года. Сёння адбываецца найбольш актыная часта перамоваў, якая ўжо выходзіць за рамкі альянса “Талака”, дакладней з тымі ініцыятывамі, якія супрацоўнічаюць у рамках пляцоўкі Цэнтра па працы з прыхільнікамі дэмакратычных зменаў і са струкурамі, якія яшчэ не далучаныя да нашага альянсу.

Узнікае новая палітычная і грамадская сіла, здольная данесці інфармацыю пра неабходнасць правядзення сумленных і свабодных выбараў у краіне, а таксама пра магчымасці змены сітуацыі ў Беларусі, – дадаў палітык.

Беларускае Радыё Рацыя