На Берасцейшчыне партыя БНФ спадзяецца мець 9 кандыдатаў



Берасцейская абласная партыя БНФ падала на рэгістрацыю дакументы сваіх кандыдатаў. Гэта дзевяць самых актыўных прадстаўнікоў партыйнай структуры. Да 11 жніўня яны разам з ініцыятыўнымі групамі павінны атрымаць пасведчанні і адразу ўключыцца ў агітацыйную кампанію, – адзначыў лідар абласной арганізацыі Зміцер Шыманскі:

– Спадзяемся, што будзем зарэгістраваныя. І пасля гэтага пачнецца агітацыйная кампанія, якая будзе цягнуцца цэлы месяц – з 10 жніўня па 10 верасня. Плануецца правядзенне пікетаў, плануюцца выступы па тэлебачанні, дэбаты, плануюцца сустрэчы з выбаршчыкамі, публікацыі ў газетах.

Як падкрэсліў Зміцер Шыманскі, адной з галоўных мэтаў удзелу актывістаў у выбарах – гэта папулярызацыя дэмакратычных каштоўнасцяў і дзейнасці партыі, а таксама прыцягненне да працы новых людзей.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце