На Берасцейшчыне зарэгістравана 11 кандыдатаў ад БСДП(Г)



Усе 11 кандыдатаў ад берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада) – зарэгістраваныя. Пра гэта паведаміла лідарка гарадской арганізацыі Ганна Канюс. Кандыдаты ахопліваюць большую частку акругаў у вобласці. Гэта людзі розных узростаў і прафесій, – адзначае палітык:

– Гэта азначае, што кожны з кандыдатаў мае права выступу, мае права публікацыі сваёй праграмы ў газетах. Канешне, мы гэтым скарыстаемся. І будзем публікаваць сваю праграму сацыял-дэмакратаў – як для ўсёй краіны, так і для нашых рэгіёнаў. З гэтымі рэгіёнамі мы працавалі, таму ведаем праблемы лакальныя, праблемы больш шырокія.

Як адзначыла Ганна Канюс, першыя агітацыйныя пікеты сацыял-дэмакратаў плануюцца з 15-га жніўня.

Беларускае Радыё Рацыя